клиент: Аливария
дата: 10.08.2019-23.08.2019
A-Fest: з гісторыі «Аліварыі» ў stories мінчан
A-Fest – штогадовы еўрапейскі фестываль піва и ежы. У 2019 годзе мерапрыемства было прымеркавана да вялікага юбілею піваварнай кампаніі «Аліварыя». 155 гадоў брэнд ствараў гісторыю разам са спажыўцамі – і святкавалі круглую дату таксама разам.
Як канвертаваць карыстальніцкае змесціва, якое генеруецца на такім масштабным мерапрыемстве, у матэрыял для digital-праекта? Трэба прапанаваць аўдыторыі разам з брэндам стварыць новую вялікую гісторыю з тысяч маленькіх.
Услуги
Видео
Креатив
Спецпроект в социальных сетях
Мэты і 3адачы
Асноўнай мэтай праекта стала digital-падтрымка фестывалю піва и ежы A-Fest 2019 у дзень мерапрыемства, а таксама ўмацаванне іміджу кампаніі «Аліварыя» як прагрэсіўнага брэнда.
Для дасягнення гэтых мэт агенцтва getbob паставіла перад сабой задачу распрацаваць унікальную механіку генерацыі карыстальніцкага змесціва і ўцягнення шматтысячнай аўдыторыі фестывалю.
Ідэя
У наш час, каб ствараць гісторыю, не абавязкова здзяйсняць вялікія подзвігі. Дастаткова зайсці ў свой профіль у Instagram, свайпнуць управа і зняць 15-секунднае відэа – stories.
«Стваралi гiсторыю разам, здымаем таксама разам!» Каб кожны госць мерапрыемства змог на сабе адчуць камунікацыю, была рэалізавана ідэя зняць самы вялікі stories-рэпартаж хронаметражом у 155 хвілін у гонар 155-годдзя «Аліварыі», які складаецца з карыстальніцкага змесціва ў дзень правядзення A-Fest.
Рэалізацыя
Каб прыцягнуць гасцей A-Fest да актывацыі і згенерыраваць максімальную колькасць карыстальніцкага змесціва, кампанія складалася з 4 этапаў:
1. анонс актыўнасці за некалькі дзён да фестывалю,
2. напамін пра актыўнасць у дзень фестывалю,
3. напамін пра актыўнасць на наступны дзень пасля фестывалю,
4. збор і мадэрацыя UGС, мантаж stories-рэпартажа.
Механіка ўдзелу
Стратэгія ўцягнення ў праект «Stories-рэпартаж на 155 хвілін!» была пабудавана такім чынам, каб карыстальнікам не трэба было прадпрымаць ніякіх складаных дзеянняў. Для ўдзелу ў праекце неабходна было:
- зняць на фестывалі stories у фармаце фота або відэа,
- адзначыць акаўнт брэнда ў Instagram – @alivariabelarus,
- размясціць stories у сваім акаўнце ў Instagram.
Падтрымка ў дзень мерапрыемства
У дзень правядзення мерапрыемства важна было нагадваць аб актыўнасці не толькі анлайн у сацсетках брэнда, але і афлайн:
- вядучыя A-Fest 2019 заклікалі гасцей здымаць больш stories, каб стаць часткай уникальнага праекта, і паказвалі на сваім прыкладзе, як гэта проста зрабіць;
- на бакавых экранах сцэны ў перарывах паміж выступленнямі трансліравалася відэа з механікай.
Збор UGC і мантаж
Асноўная частка UGC для далейшай мадэрацыі была сабрана ў дзень правядзення A-Fest. На наступны дзень у сацсетках брэнда выйшаў напамін аб праекце для тых карыстальнікаў, якія не паспелі падзяліцца сваімі фота і відэа на самім фестывалі.
Пасля мадэрацыі атрыманых stories быў зманціраваны 155-хвілінны рэпартаж «глазамі гасцей» ад адкрыцця фестывалю і да фінальнага музычнага выступлення хэдлайнера.
Такім чынам, карыстальнікі ўвайшлі ў новую гісторыю брэнда, зняўшы самую вялікую stories у Instagram працягласцю ў 9300 секунд! Пасля фестывалю ўсе stories былі зманціраваны ў агульнае відэа.
Вынікі
100000+
ахоп актыўнасці ў сацыяльных сетках
1500+
колькасць stories з адзнакай @alivariabelarus
5000+
колькасць згадванняў
10000+
прагляды відэа