клиент: Аливария

дата: 01.07.2019-31.08.2019

Пакаштаваць смак Karol Jan праз экран? Лёгка!

Лінейка Karol Jan ад «Аліварыі» – гэта асаблівыя гатункі піва, звараныя ў гонар уладальніка піваварнага завода Караля Яна Чапскага.

 

У 2019-м брэнд абнавіў дызайн упакоўкі і выпусціў новае піва з мядовым смакам Hello Honey. Асновай для камунікацыі са спажыўцамі стаў слоган «Натхненне асаблівымі смакамі!»

Услуги

SMM

Видео

Мэта

Мэтай digital-падтрымкі стала павышэнне пазнавальнасці абноўленай лінейкі Karol Jan і яе навінкі.

У пошуках смакавых спалучэнняў

Пастаянныя даследаванні Караля Яна Чапскага і арыгінальныя смакі абноўленай лінейкі натхняюць на адкрыцці, эксперыменты і задавальненне ад разнастайнасці смакаў!

Так, Karol Jan у суполках «Аліварыі» стаў расказваць карыстальнікам пра нечаканыя гастранамічныя спалучэнні 4 базавых смакаў: горкі, салодкі, салёны, кіслы.

Рэалізацыя

Ідэю важна было рэалізаваць не праз закускі да піва, а з акцэнтам на адкрыцці новых смакаў – незвычайных міксаў інгрэдыентаў у стравах і асаблівых гатунках лінейкі Karol Jan.

Напрыклад, фруктовае піва Karol Jan Ruby выдатна спалучаецца з брускетамі з салодкімі абрыкосамі. Або мядовае Hello Honey – з салёнай бульбай і карамельным соусам.

Спалучэнні здаюцца дзіўнымі? Але варта толькі пакаштаваць – і разумееш, пра якую колькасць новых смакаў яшчэ трэба даведацца!

Каб паказаць апетытнасць нечаканых страў, відэа здымалі эксперты ў гастранамічнай эстэтыцы, аўтары праекта Bon Appetit Tiger Milk.

Публікацыі ў SMM

Разам з відэаролікам у суполках публікаваліся дадатковыя навучальныя пасты на тэму незвычайных спалучэнняў разам з півам Karol Jan.

Кожны з іх раскрываў 4 базавыя смакі па-новаму і натхняў на новыя кулінарныя адкрыцці падпісчыкаў.

Вынікі

1200000 +

мэтавы ахоп сацыяльных сетак «Аліварыі»

110000 +

колькасць праглядаў відэаролікаў «Натхненне смакам з Karol Jan!»

10

асаблівых спалучэнняў смакаў у стравах!

Другие работы