клиент: АЗС А-100
дата: 03.04.2018-29.04.2018
Першы «Фестываль бензіну А-100»
Унікальны маршрут у 368 кіламетраў у выглядзе зубра, мапы падарожжаў па Беларусі, новы сэрвіс для пошуку спадарожнікаў і аўтаквэст з блогерамі ў прамым эфіры – у Мінску ўпершыню прайшоў «Фестываль бензіну А-100», які аб’яднаў у адным праекце тэхналогіі і эмоцыі.
Услуги
SMM
Интегрированная кампания
Лидеры мнений
Мэты і задачы
Мэты кампаніі:
- Далучыць кліентаў да ўзаемадзеяння з брэндам.
- Узняць лаяльнасць кліентаў да кампаніі дзякуючы ўдзелу ў актыўнасцях, наўпрост не звязаных з набыццём паліва.
- Зрабіць кліентаў шчаслівымі праз новыя эмоцыі і натхненне на падарожжы.
Задачы агенцтва:
- Распрацаваць інтэграваную кампанію, з дапамогай якой прыцягнуць увагу да актыўнасці брэнда.
- Выкарыстаць святочную нагоду і тэхналагічны падыход пры распрацоўцы кампаніі.
- Распрацаваць унікальны інтэрактыўны шматканальны кантэнт для сацсетак А-100.
Ідэя
Важна далучацца не толькі да тых дат, якія ўжо ёсць у календары, але і ствараць уласныя святы, каб паўней спазнаваць жыццё. Як спазнаць Беларусь лепш? Падарожнічаць!
Ідэю «Фестывалю бензіну» падказалі лічбы календара: 2 красавіка – 92-гі дзень года, 5 красавіка – 95-ты дзень года, 10 красавіка – 100-ты дзень года – дні, якія адпавядаюць лічбам найбольш распаўсюджаных маркіровак бензіну.
1 Этап. Мапы #падарожжаза100
На першым этапе фестывалю прапаноўвалася праверыць, куды можна заехаць усяго на адным баку бензіну.
Для гэтага распрацавалі 4 маршруты і 4 мапы (+1 дадатковую), па якіх кожны беларус мог здзейсніць падарожжа. Мапы змяшчаюць QR-код са спасылкай на сайт АЗС А-100.
На сайце размешчаны 4 артыкулы з падрабязнай інфармацыяй пра ўсе выдатныя мясціны ў кожным маршруце. Усе артыкулы пра маршруты напісаны на дзвюх мовах: рускай і беларускай.
Мапы ў фармаце А0 былі размешчаны на 15 АЗС А-100 на працягу красавіка: 4 маршруты па асноўных напрамках з горада + адна агульная мапа для цэнтральных АЗС.
Хэштэг #падарожжазА100 аб’ядноўваў усе публікацыі пра фестываль у сацсетках.
Той, хто паехаў у падарожжа па мапе, мог падзяліцца фотаздымкамі ў сацсетках і атрымаць кнігу па гісторыі АЗС у Беларусі, у якой адлюстравана поўная хроніка развіцця аўтазаправачнай галіны ў Беларусі з архіўнымі фотаздымкамі і ўнікальнымі фактамі.
2 Этап. ``Бензiндар``
Другі этап фестывалю – 5 красавіка. У гэты дзень на дзвюх АЗС А-100 працаваў «Бензіндар» – «сэрвіс» па падборы спадарожнікаў для будучага аўтаквэсту (3-га этапу).
На АЗС былі ўсталяваны фотабудкі. Кожны ўдзельнік фестывалю мог зрабіць уласнае фота і кінуць яго ў адну са скрынак двух блогераў. Другое фота ўдзельнік забіраў з сабой на памяць. Такім чынам ён выбіраў, з кім бы хацеў паехаць у аўтаквэст.
Кожная фотабудка забрэндзіравана хэштэгам фестывалю, лагатыпам А-100, а таксама інфармацыяй аб фестывалі.
Тэлевядучая і блогер Марына Кандрацьева і музыка, лідар гурту «Дразды» Віталь Карпанаў абралі спадарожнікаў для аўтаквэсту з ліку тых, хто ўкінуў сваё фота ў іх скрынку.
Марына Кандрацьева – шэф-рэдактар аўтамабільнай праграмы «Каробка перадач» на «Беларусь-1», вядучая на «Беларусь-1», блогер. Падчас прамога эфіру актыўна камунікавала з гледачамі, ініцыіравала абмеркаванні ў каментарыях, распавядала цікавыя факты пра Беларусь.
Віталь Карпанаў – музыка, лідар гурту «Дразды», вядучы. Мае вялікі досвед працы ў забаўляльным фармаце. Падчас прамога эфіру весяліў гледачоў, нагадваў пра квэст і заданні, чым дапамагаў карыстальнікам, якія толькі што падключыліся да трансляцыі.
3 Этап. Аўтаквэст з блогерамi ў прамым эфiры
Трэці этап – кульмінацыя фестывалю – прайшоў 10 красавіка. Марына Кандрацьева і Віталь Карпанаў адправіліся падарожнічаць па незвычайным маршруце.
Для кожнага экіпажа быў распрацаваны свой маршрут с пэўнымі заданнямі ў кожным пункце, якія падкрэслівалі ўнікальность абранага месца. Каманды раз’ехаліся з заправак АЗС А-100 у розныя бакі, але такім чынам, што іх маршуты ў выніку склалі вызначаны gps-малюнак на мапе Беларусі.
Усё падарожжа трансліравалася ў сацсеткі АЗС А-100 без мантажу. Экран у сацсетках падзяляўся на 2 паловы, на якія папераменна выводзіўся найбольш цікавы на дадзены момант экіпаж альбо заданні квэсту.
Сачыць за аўтаквэстам, даваць падказкі блогерам і ўгадваць малюнак у прамым эфіры мог любы жадаючы ў сацсетках А-100. Адказ прымаўся ў каментарыях да трансляцыі. Тыя, хто даслаў слушны адказ, атрымалі кнігу Алеся Пашкевіча «Рух», выдадзеную пры падтрымцы АЗС А-100.
Прыклад задання экіпажаў:
Прыехаць у Смілавічы і набыць тое, чым мястэчка грэе ўсю Еўропу.
Падказкі для экіпажа і карыстальнікаў:
- Грэць Еўропу можна і газам, і цёплымі абдымкамі, але беларусы аддаюць перавагу натуральнай воўне.
- Гэта прадпрыемства адзінае ў краіне выпускае такую прадукцыю. Гэта як Целяханы з лыжамі або Брэст з газавымі плітамі. Толькі ў нашым выпадку адказ ляжыць літаральна пад нагамі… Ці нават проста на іх.
- Паспрабуйце запытацца ў мясцовых жыхароў, якой прадукцыяй іх мястэчка знакамітае на ўсю краіну. Асабліва інфармаванымі будуць жыхары вуліцы Рэспубліканскай.
- (адказ) Заедзьце ў краму на Смілавіцкай валюшнай фабрыцы (вул. Рэспубліканская, 47) і купіце на памяць валёнкі.
Завяршэнне фестывалю: маршрут у форме зубра
У выніку маршрут экіпажаў склаўся ў фігуру зубра – галоўнага сімвала Беларусі. «Зубр» ад А-100 стаў першым у Беларусі турыстычным маршрутам у форме жывёлы.
GPS-малюнак уяўляе сабой небанальны маршрут даўжынёй у 368 кіламетраў. Ён разлічаны на дзённую аўтамабільную паездку і прапануе за адзін светлавы дзень пабываць на Марсе і Юпітэры, пабачыць эксперыментальны савецкі ДАТ, наведаць адзіную ў краіне фабрыку валёнак і вёску часоў ВКЛ.
Распрацоўшчыкам маршруту стаў даследчык Яўген Шапашнікаў. Па словах Яўгена, у яго можна дадаваць і іншыя пункты, рухаючыся па мапе, форма зубра ад гэтага не зменіцца, а падарожжа атрымаецца яшчэ больш займальным. На GPS-малюнку маршруту кожны пункт дапоўнены цікавым каментарыем, дзякуючы чаму падарожжа вакол Мінска пераўтвараецца ў паўнавартасную экскурсію. Спасылка на мапу: https://goo.gl/hRnkE4
Вынікі
340000
ахоп мэтавай аўдыторыі ў сацыяльных сетках
30000
ахоп у СМІ
20
матэрыялаў у СМІ
ІДЭЯ МАЛЮНКУ
Мы адштурхоўваліся ад незвычайных пунктаў, якія цікавы самім беларусам. Дзіўна, што месцы, нанесеныя на мапу, склаліся менавіта ў малюнак зубра. Напрыклад, дзякуючы трасе М2 у нашага зубра атрымалася ідэальная спіна, аэрапорт «Мінск-2» стаў хвастом, а гара Дзяржынская – вокам. У цэлым на мапе зараз 15 пунктаў, пра існаванне якіх ведаюць далёка не ўсе жыхары краіны, але куды цікавей было б і самім з’ездзіць, і гасцей звазіць. Напрыклад, артэфакт з музея ў Раўбічах – самы папулярны архітэктурны экспанат у замежнай прэсе: матэрыялы пра берасцяную чашу з задыякальным колам пастаянна публікуюць навуковыя часопісы ЗША і Еўропы.
Яўген Шапашнікаў
даследчык