клиент: velcom
дата: 27.10.2016-17.03.2017
Як MOVABOX змянiў стаўленне да лiтаратуры

Сучасная беларуская літаратура – якая яна? Хтосьці ўпэўнена адкажа: нудная. А нехта з захапленнем пачне цытаваць дзённікавыя гісторыі Горвата. На жаль, такіх людзей будзе меншасць. Што ж тычыцца большасці, то яны ўпэўнены: беларускія кнігі распавядаюць пра вайну і партызанаў і не падаюцца нечым цікавым. Але ж гэта не так!
переход на сайт

Услуги
PR-поддержка
Интегрированная кампания
Лидеры мнений

Задача
Распрацаваць маштабны інтэграваны праект, накіраваны на падтрымку беларускай літаратуры і культуры. Дзейнасць у гэтым напрамку з’яўляецца важнай часткай карпаратыўнай сацыяльнай адказнасці кампаніі velcom. Сярод іншых праектаў мабiльнага аператара аналагічнага кшталту – адукацыйная ініцыятыва «Чытаем па-беларуску з velcom», праект «Музей дзецям з velcom», падтрымка праграмы «Падарожжа дылетанта» і іншыя. Мэта: змяніць стэрэатыпнае ўспрыманне сучаснай беларускай літаратуры, данесці, што яна актуальная, смелая, натхняльная і цікавая – якой насамрэч яна і з’яўляецца.
IДЭЯ
Як завалодаць увагай карыстальнікаў? Зрабіць нешта неверагоднае! Матэрыялізаваць тое, што дагэтуль не было адчувальным. Напрыклад, змесціва кніг. Запрасіць у інтэрактыўныя прыгоды па кніжных старонках. Даць адчуць, паказаць, як пахне шчасце або які смак мае радасць. Ці, напрыклад, выдаць карту падарожжаў герояў. Або падарыць магніцік з горада, які існуе толькі ў фантастычным свеце адной з беларускіх кніг.
А яшчэ лепш сабраць усе гэтыя прадметы ў літаратурны набор. Дапоўніць яго кнігай. Абклеіць стужкай. Выдаць абмежаваным накладам. А затым разыграць сярод усіх тых, каго цікавяць кніжныя прыгоды.
Што ж, так і трэба зрабіць!
Літаратурныя наборы атрымалі назву MOVABOX і сталі нагодай распачаць вялікую размову пра сучасную беларускую літаратуру.


РАШЭННЕ
Усё пачалося з невялікіх крокаў: запрашэння карыстальнікаў на сайт праекта movabox.by для праходжання тэсту, у якім не было правільных ці няправільных адказаў, а быў толькі інтрыгуючы вынік: на каго з герояў кнігі ты падобны? Які твой тып паэтычнага хуліганства? Як выглядае твой шлях да ўнутранага космасу?
Сярод тых, хто прайшоў тэст на сайце і пакінуў свае кантактныя даныя, разыгрывалiся скрынi MOVABOX.
Тэсты рыхтаваліся па матывах сучасных беларускіх кніг: фантастычных «Прыгод студыёзуса Вырвiча» Людмілы Рублеўскай, моўнай фантасмагорыі «Дзецi Алiндаркi» Альгерда Бахарэвіча, зборніка хуліганскай паэзіі «Дзяцел i дупло» Віктара Жыбуля і дзённікавай аповесці «Радзiва “Прудок”» Андруся Горвата. Кожная з кніг станавілася «гаспадыняй» сайта movabox.by на 6 тыдняў.
Аўтары кніг станавіліся суаўтарамі праекта: прапаноўвалі прадметы ў літаратурны набор, ідэі для пытанняў тэсту, а ў некаторых выпадках нават пісалі тэкст вынікаў.


«Кожнаму з нас неабходны той маленькі хуліган, які ўвасабляе сабой уменне ўспрымаць нават “дарослую” рэальнасць з цікавасцю, непасрэднасцю, адкрытасцю. Які жыве ў кожным з вершаў, якія ўвайшлі ў зборнік “Дзяцел і дупло”. Таму мне так імпануе праект MOVABOX – у першую чаргу сваім імкненнем абнавіць успрыманне беларускай літаратуры, пазбавіцца ад існуючых у яе дачыненні штампаў і клішэ», – адзначае Віктар Жыбуль.
«Галоўнае, што робіць праект MOVABOX, – ён дапамагае сучаснай беларускай літаратуры існаваць для сапраўднага, а не ўяўнага чытача. Толькі так напісанае слова застаецца жывым: калі знаходзяцца тыя, хто прачытае і зразумее яго», – расказвае Альгерд Бахарэвіч.
Аўтарка першага MOVABOX Людміла Рублеўскаятаксама дзеліцца ўражаннямі: «Я ўдзячная праекту за саму ідэю наблізіць беларускую літаратуру да чытача з дапамогай нечаканага фармату камунікацыі. У тым, што гэта працуе, я пераканалася на ўласным вопыце: лепшым доказам для мяне сталі ўсе тыя добрыя словы і станоўчыя водгукі, якія я пачула ад знаёмых і незнаёмых людзей за апошнія тыдні».
«Шукаць шчасце, шукаць сябе, сваё месца ў гэтым свеце і свой Космас унутры – хіба не гэтым займаецца кожны з нас вялікую частку жыцця? І галоўнае, што робіць нацыянальная літаратура, – дапамагае гэта месца знайсці і ўсвядоміць. А праект МOVABOX адыгрывае важную ролю, падтрымліваючы “свае” агульныя карані, пераемнасць мінулага, сучаснасці і будучыні. І я вельмі ўдзячны за магчымасць паўдзельнічаць у ім», – адзначае Андрусь Горват.
ШТО БЫЛО ЎНУТРЫ СКРЫНI MOVABOX?
У скрынi MOVABOX былi пакладзены незвычайныя прадметы з лiтаратурнага свету. Напрыклад, у MOVABOX па кнізе «Радзiва “Прудок”» Горвата трапіла банка варэння, зваранага культуролагам Максімам Жбанковым, прабірка з пахам шчасця, пакецік з семкай, якую можна пасадзіць у гаршчок – каб карані не толькі памятаць, але і бачыць, – і іншыя не менш цікавыя рэчы.


PR-ПАДТРЫМКА
Канцэпцыя PR-суправаджэння праекта MOVABOX прадугледжвала афлайн-актыўнасці з удзелам аўтараў і чытачоў, мерапрыемствы для прэсы і дадатковыя літаратурныя промаакцыі. Праз некаторы час пасля запуску сайта праект выйшаў за межы інтэрнэту. У кафэ сямі гарадоў Беларусі з’явіліся 20 паліц беларускамоўнага буккросінгу для абмену сучаснымі беларускімі кнігамi.
«Творы сучасных беларускіх аўтараў заслугоўваюць таго, каб іх чыталі, як заслугоўвае гэтага і беларуская літаратура наогул. Стартам беларускамоўнага буккросінгу ў праекце MOVABOX мы імкнёмся дапамагчы кнігам прыйсці да свайго чытача. Яшчэ адна мэта – паказаць разнастайнасць і шматграннасць беларускага літаратурнага працэсу», – распавядае Вячаслаў Смірноў, кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom.

Таксама па вынiках кожнага этапа адзiн выпадкова выбраны пераможца з 20 уладальнiкаў MOVABOX меў шанц сустрэцца з аўтарам. Падчас сустрэч адбывалicя цікавыя размовы наконт стану сучаснай беларускай літаратуры, стаўлення да яе ў навучальных установах, пра пераклады твораў на розныя мовы і пра тое, як пісьменнікi знаходзяць ідэі для сваiх твораў.
Падчас другога этапа MOVABOX стаў даступны і юным чытачам. Для маленькіх аматараў чытання была арганiзавана сустрэча з Вольгай Гапеевай, аўтаркай кнігі апавяданняў для дзяцей «Сумны суп».
Акрамя знаёмства з пісьменніцай і героямi яе кнігі юныя ўдзельнікі сустрэчы пабудавалі сімвалічную «вежу сяброўства» з канструктара і даведалiся пра буккросінг i праект MOVABOX.
Адмыслова для трэцяга этапа праекта MOVABOX быў распрацаваны «артэфакт» па кнізе для ўсіх жадаючых – унікальная налепка MOVABOX. Атрымаць яе можна было ў кнігарнях Мінска пры набыцці любой беларускамоўнай кнiгі.
ВОБРАЗ БЕЛАРУСКАЙ ЛIТАРАТУРЫ
Але як зразумець, ці змяніў праект MOVABOX стаўленне да беларускай літаратуры? Ці зрабіў ён яе больш прывабнай і пазнавальнай? Для вырашэння гэтай задачы перад стартам праекта сярод карыстальнікаў сацсетак было праведзена апытанне. А пасля завяршэння праекта аналагічнае апытанне прайшло паўторна.
Эксперымент дазволіў атрымаць уяўленне пра тое, ці атрымалася ў арганізатараў праекта змяніць існуючае ўяўленне пра беларускую літаратуру.
MOVABOX істотна паўплываў на ўспрыманне сучаснай беларускай літаратуры: значна змяніўся спіс пісьменнікаў, якіх удзельнікі апытання называлі ў якасці знаёмых. У топ увайшлі імёны ўсіх аўтараў-удзельнікаў MOVABOX.


ВЫНIКI
50000
колькасць чалавек, якiя наведалi сайт movabox.by
9000
колькасць чалавек, якiя прынялi ўдзел у розыгрышы MOVABOX
350
друкаваных матэрыялаў, якiя апублiкаваны ў СМІ, і больш за 370 матэрыялаў СМІ ў сацсетках